Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхалок выступіць на мітынгу расейскай апазыцыі


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок

Гурт «Ляпис Трубецкой», чый лідэр Сяргей Міхалок праходзіць у Беларусі фігурантам справы аб абразе гонару і годнасьці Аляксандра Лукашэнкі, запрошаны на мітынг расейскай апазыцыі 10 сьнежня ў Маскве.

Gazeta.ru паведамляе, што перад удзельнікамі мітынгу выступяць ня толькі палітыкі, але таксама пісьменьнікі Людміла Ўліцкая, Барыс Акунін, гурты «Рабфак», Noize MC, «Ляпис Трубецкой».

Асноўныя патрабаваньні расейскай апазыцыі — вызваленьне затрыманых падчас папярэдніх акцыяў у Маскве, Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадах Расеі, а таксама палітычных зьняволеных, якія гадамі ўтрамліваюць у расейскіх турмах. У іх ліку і былы кіраўнік Юкасу Міхаіл Хадаркоўскі, які яшчэ раней папярэджваў пра небясьпеку узурпацыі ўлады Ўладзімерам Пуціным.

Гэтаксама расейскія дэмакраты будуць патрабаваць правядзеньня новых выбараў у Дзяржаўную думу, паўнавартасны допуск да іх апазыцыі і пераносу на больш позьні тэрмін выбараў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
XS
SM
MD
LG