Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: «Хочаш выкарыстаць сваё права на мірныя сходы — плаці»


Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Гомельскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму і Леаніду Судаленку правесьці пікет 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, на плошчы Паўстаньня.

Заяўнікі, як напісана ў рашэньні выканкаму, не заключылі дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі на абслугоўваньне мітынгу. Акрамя гэтага, гарвыканкам вызначыў адзінае месца ў горадзе, дзе можна праводзіць мірныя сходы — гэта адкрытая пляцоўка ля ДК глухіх «Віпра».

«За апошнія сем гадоў Гомельскі гарвыканкам не дазволіў грамадзкім актывістам ніводнага пікету, ніводнага мітынгу. А іх замаўлялася за гэты час больш за сотню. Пры адмове выканаўчы камітэт спасылаўся на сваё ж рашэньне пра неабходнасьць заключаць з гарадзкімі службамі адпаведныя дамовы на платнай аснове. Логіка такая: хочаш выкарыстаць сваё канстуцыйнае права на мірныя сходы — плаці», — кажа Леанід Судаленка.

Праваабаронцы зьбіраюцца аскарджваць рашэнне аб адмове ў судзе.
XS
SM
MD
LG