Лінкі ўнівэрсальнага доступу

120-я ўгодкі Багдановіча ў Магілёве — без «Пагоні»


Вечарына да юбілею Максіма Багдановіча праходзіла ў гарадзкім цэнтры культуры й адпачынку. Глядзельная заля была паўнюткай: «Вечар-партрэт», «І зорка гарыць, і ня вяне вянок» арганізавалі бібліятэкары.

На вечарыне гучалі вершы беларускага клясыка, выконваліся музычныя кампазыцыі. Вядучыя расказвалі пра лёс сям’і Багдановіча і яго асабісты лёс. Імпрэза была нядоўгай — крыху болей за паўгадзіны.

Магілёўскі руплівец беларушчыны Міхась Булавацкі ад вечарыны застаўся незадаволеным. Ён зазначае, што яна атрымалася не дагаворанай: «Самае галоўнае не прагучала пра Багдановіча, што ён палюбіў Беларусь. Пра гэта неяк між іншым асьцярожна згадалі. А гэта ж галоўнае:

„Народ, Беларускi Народ!
Ты — цёмны, сляпы, быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалi,
Цябе не пушчалi зь ярма.
I душу тваю абакралi, -
У ёй нават мовы няма“.

Вось няхай бы пра гэта сказалі, але гэтага не было. Людзі ва ўмовах цяперашняга прыціску баяцца пра гэта гаварыць наагул, асабліва дзяржаўныя людзі, якія арганізуюць такія мерапрыемствы. Таму ў людзей пасяляецца страх і маўчаньне пра самае галоўнае. І „Пагоні“ не было. Ёй трэба было альбо пачынаць, альбо сканчаць вечарыну».

Пра маўчаньне на вечарыне аб Багдановічавай «Пагоні» кажа й магілёўскі бард Васіль Аўраменка. Яму не зразумела: чаму гэты клясічны верш не прагучаў?

«Гэта верш гістарычны найперш. Палітычная аблямоўка, палітычны кантэкст — усё гэта ўзьнікла значна пазьней. Вось калі б ён прагучай сёньня як верш, ці як песьня — гэта была б не палітыка, а толькі патрыятызм», — кажа Аўраменка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG