Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ня хоча будаваць АЭС разам зь літоўцамі


Ігналінская АЭС у Вісагінасе
Ігналінская АЭС у Вісагінасе

Польшча вырашыла адмовіцца ад удзелу ў праекце сумеснага будаўніцтва ў Літве Вісагінскай атамнай электрастанцыі.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба польскай нацыянальнай энэргетычнай кампаніі Polska Grupa Energetyczna.

Кіраўнік кампаніі Томаш Задрога заявіў, што з улікам умоваў, якія аказаліся непрымальнымі для іншых важных праектаў польскай дзяржавы, афіцыйная Варшава вырашыла замарозіць свой удзел у гэтай шматбаковай праграме.

этаксама кампанія Polska Grupa Energetyczna спыніла перамовы з расейскім пастаўшчыком «Интер РАО ЕЭС» аб магчымых закупах электраэнэргіі ў Калініградзкай вобласьці Расеі.

Раней кіраўніцтва Літвы абвяшчала, што ў шэрагу рэгіянальных партнэраў у справе будаўніцтва АЭС на сваёй тэрыторыі фігуруюць Латвія, Эстонія і Польшча.

Камэнтуючы адмову Польшчы ад удзелу ў праекце Вісагінскай АЭС, кіраўніцтва Міністэрства энэргетыкі Літвы адзначыла, што не надае гэтаму занадта вялікага значэньня. Паводле ведамства, стратэгічныя пляны ў гэтым зьвязку мяняцца ня будуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG