Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабраныя 250 тысяч подпісаў за адмену сьмяротнага пакараньня


Том Стопард
Том Стопард

Пэтыцыю Amnesty International за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, сярод іншага, падпісалі драматург Том Стопард і акторка Ванэса Рэдгрэйв.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла прэсавы рэліз аб кампаніі за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. У рэлізе сьцьвярджаецца, што пэтыцыю ўжо падпісалі 250 тысяч чалавек з усяго сьвету. Збор подпісаў пад пэтыцыяй, сьцьвярджаецца ў дакумэнце, пачаўся як мясцовая кампанія, але празь некалькі дзён стаў цэнтрам сусьветнай кампаніі Amnesty International за адмену сьмяротнага пакараньня, якой сёлета спаўняецца 50 гадоў.

"Гэта хадайніцтва пасылае моцны сыгнал беларускаму прэзыдэнту, што людзі з усяго сьвету хочуць убачыць канец пакараньняў у Беларусі, – сказаў Джон Дальгайсэн, намесьнік дырэктара праграмы Эўропы і Цэнтральнай Азіі Amnesty International. – Мы хацелі б, каб ўлады апошняй краіны Эўропы і былога Савецкага Саюзу, якая дагэтуль ажыцьцяўляе сьмяротнае пакараньне, пазытыўна адрэагавалі на гэты сусьветны публічны заклік".

Сусьветна вядомы драматург Том Стопард падпісаў пэтыцыю як 100-тысячны падпісант, а завяршыла сьпіс акторка і змагарка за правы чалавека Ванэса Рэдгрэйв.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG