Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуская мара" разьлятаецца па Эўропе


У сьнежні заплянавана маштабная прэм’ера беларускага дакумэнтальнага фільма «Беларуская мара» тэлежурналісткі Кацярыны Кібальчыч.

Пасьля паказу 8 сьнежня ў Бэрліне наступныя прэм’еры адбудуцца ў Вільні (9.12 і 17.12), Варшаве (11.12), Кіеве (13.12) і Амстэрдаме (19.12). Дні прэзэнтацый у Кракаве, Любляне, Рызе і Таліне — удакладняюцца.

Паказ стужкі прымеркавана да гадавіны трагічных для Беларусі і беларусаў падзеяў 19 снежня 2010 года.

«Беларуская мара» — першы незалежны поўнамэтражны дакумэнтальны фільм пра жыцьцё сучаснай Беларусі, паказаны праз гісторыю маладога менчука, які пражыў большасьць свайго жыцьця ў краіне, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка.

На тле фальсыфікаваных выбараў, жорсткіх рэпрэсіяў, сур’ёзнага эканамічнага крызысу паказваецца, як усё больш людзей у самай «стабільнай» постсавецкай краіне пачынаюць марыць пра зьмены.

Гэта гісторыя пра тое, як рэжым можа раздушыць чалавека, але і пра тое, як чалавек можа супрацьпаставіць татальнаму кантролю асабістую свабоду.

Арганізацыя паказаў — супольная праца валянтэраў, беларускіх студэнтаў за мяжой і шэрагу арганізацый: Хэльсынскага фонду па правах чалавека (Варшава), Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Літве, Беларускай дыяспары ў Эстоніі «Трэці шлях», Беларускага грамадзкага каардынацыйнага цэнтру ў Рызе, Беларускага дому ў Варшаве, Беларускага цэнтру ва Ўкраіне, The Youth International Education Club NEWLINE (Амстэрдам).

Рэжысёр фільма Кацярына Кібальчыч нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Ляўрэат прэміі «Залатое пяро» Саюзу журналістаў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG