Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі прэзыдэнта не прынялі 165 тысяч подпісаў, сабраныя за адмены сьмяротнага пакараньня

абноўлена

Беларускіх праваабаронцаў, які прынесьлі ў адміністрацыю прэзыдэнта 5 скрыняў з подпісамі грамадзянаў болей як 30 краін за адмену ў Беларусі сьмяротнай кары, супрацоўнікі прыёмнай адправілі на пошту.

Старшыня БХК Алег Гулак распавёў Свабодзе. «Кіраўнік прыёмнай спачатку адмовіўся прыймаць подпісы ад імя праваабарончых арганізацыяў, сказаў аформіць перадачу ад імя прыватных асобаў. Але потым і гэтак прымаць адмовіўся, сказаў, каб дасылалі па пошце. Мы мусілі аднесьці 10 скрыняў на пошту і даслаць на адрас адміністрацыі як пасылкі. Але ня бачу сэнсу ў такіх дзеяньнях супрацоўнікаў адміністрацыі: калі подпісы ўсё роўна туды патрапяць, то навошта праз пошту, калі мы самі прынесьлі? Іншая рэч, ці патрапяць? »

Ахоўнікі адміністрацыі праверылі дакумэнты ў журналістаў і забаранілі рабіць здымкі і відэа, на якіх бы аказаўся будынак адміністрацыі.

165 тысяч подпісаў за адмену сьмяротнага пакараньня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG