Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бунт і рэвалюцыя — гэта ня зьмена ўлады, гэта — разбурэньне самой дзяржавы», — заявіў Лукашэнка, выступаючы ў пятніцу ў Менску на зьезьдзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі, перадае «Інтэрфакс».

У якасьці прыкладу ён прывёў сытуацыю ў шэрагу дзяржаваў, дзе адбыліся рэвалюцыі: «Сёньня ў краінах, дзе радасна віталі рэвалюцыі, наступіў новы этап разьні і блытаніны. Крый Божа, нам жыць пры гэтых бунтах».

Гэта магло быць і ў нас. І тады замест свабоды мы атрымалі б хаос і кроў, а замест улады народа — ўладу жулікаў і злодзеяў

Паводле Лукашэнкі, «у перабудову пачалі змагацца з камуністамі, але зьнішчылі дзяржаву, пратэставалі супраць прывілеяў партапарату, але атрымалі алігархаў-мільярдэраў, якія захапілі народную ўласнасьць».

«Гэта магло быць і ў нас. І тады замест свабоды мы атрымалі б хаос і кроў, а замест улады народа — ўладу жулікаў і злодзеяў».

«Гарматным мясам любой смуты заўсёды была моладзь. Лялькаводы ніколі не ўзьбіраліся на барыкады — яны штурхалі маладых і потым на іх крыві рабілі свой бізнэс».

«У Беларусі ёсьць просты спосаб памяняць і ўладу, і прэзыдэнта — выбары».

«Я не карыстаўся тым, каб сілай ўтрымліваць ўладу. Але слабая ўлада — не надоўга. І таму, калі вы мяне выбралі прэзыдэнтам — рыхтуйцеся да моцнай улады».

Лукашэнка не выключае, што «можа, нам трэба карэктаваць сваю палітыку: пабудова грамадзтва, сыстэма ўлады не павінны быць застылымі. Мы ўмеем рабіць высновы з таго, што адбываецца».

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі навучыліся змагацца з «рэвалюцыямі праз сацыяльныя сеткі».

«У Беларусі знайшлі спосабы процідзеяньня „рэвалюцыям праз сацыяльныя сеткі“ не блякуючы Інтэрнэт. Калі спэцслужбы пэўных краін паспрабавалі разгарнуць так званую „рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі“, мы знайшлі інфармацыйныя спосабы супрацьстаяць ім, нічога не перакрываючы ў Інтэрнэце. На вуду правакатараў клюнулі нямногія. І надалей ўсе павінны ведаць: калі на нас нападуць — мы будзем абараняцца».

«За кожнымі дзеяньнямі супраць нашай краіны стаяць канкрэтныя верхаводы, з вялікім грашовым мяшком, ўзброеныя самай сучасным зброяй, у тым ліку сродкамі масавай інфармацыі ».

Супрацьстаяць «рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі ўдалося дзякуючы двум дзясяткам маладых хлапцоў, якія прыйшлі і зрабілі сваю справу

«У Беларусі ніхто не зьбіраецца абмяжоўваць Інтэрнэт. Але дасягненьнямі тэхнікі, на жаль, карыстаюцца усё, у тым ліку падпальшчыкі бунтаў, кампутарныя жулікі і тэрарысты. Мы павінны абараняць нашы сеткі ад хакераў, тэрарыстаў і пагромшчыкаў».

«Супрацьстаяць «рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі ўдалося дзякуючы двум дзясяткам маладых хлапцоў, якія прыйшлі і зрабілі сваю справу».

Лукашэнка распавёў пра аднаго з каардынатараў «рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» — Вячаслава Дыянава.

«Вы, напэўна, шмат што чулі пра нейкага Дыянава, які спрабаваў стаць у эпіцэнтар „сеткавай рэвалюцыі“. Аказалася, сядзіць у Польшчы пад аховай спэцслужбаў. Ніякіх беларускіх рэвалюцыянэраў там няма.

Яны выкарыстаюць нашых хлапцоў і дзяўчат, хлапцоў і дзяўчат нетрывалых».

«Але турбуе іншае, ці ўсе маладыя людзі, якія прыйшлі ў арганізацыю, шчыра і глыбока вераць у яе ідэалы».

«Войска ў вас вялікае, цяпер вы павінны зрабіць так, каб яно стала па-сапраўднаму баяздольным»,

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG