Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая svaboda.org


Сайт Беларускай службы Радыё Свабода www.svaboda.org зьмяніў дызайн — як і ўсе ранейшыя зьмены, гэтая падзея прымеркаваная да нашага юбілею. 13 гадоў таму, на Дзень правоў чалавека, 10 сьнежня 1998 году мы ўпершыню выйшлі ў кібэрпрастору.

Галоўнае для сайту – вы, паважаны наведнік. Мы імкнемся зрабіць ваш візыт простым, зручным, прыемным. Кожны раз, калі вы завітаеце, вас будуць чакаць новыя рэпартажы, відэа, фота, аналітыка, трансьляцыі зь месца падзеяў – і ў рэжыме рэальнага часу, і ў запісе. Заўсёды адкрытая скарбніца беларускай свабоды — найбагацейшы архіў.

Калі ласка, адчувайце сябе як дома, прагуляйцеся па сайце, адкрыйце панэлі навігацыі, прыгледзьцеся што дзе і падзяліцеся з намі ў камэнтарах вашымі ўражаньнямі, заўвагамі, прапановамі і пажаданьнямі.

Ваша svaboda.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG