Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кулінковіч: «Адчуваю сябе зьняважаным»


Лідэр гурта Neuro Dubel ня возьме ўдзел у вечарыне памяці Вольгі Самусік 8 сьнежня. Аляксандар Кулінковіч паведаміў у інтэрвію парталу «Тузін Гітоў», што ў адваротным выпадку існуе пагроза закрыцьця менскай кавярні Loft Café.

«Мне ясна далі зразумець: калі я нават проста вырашу выйсьці на сцэну без гурту, канцэрт можа не адбыцца, а клюбу пагражае закрыцьцё. Мне вельмі прыкра з гэтай нагоды, бо Вольга была маёй калегай і сяброўкай, а я нават слова пра яе не магу сказаць. Адчуваю сябе жудасна зьняважаным у гэтай сувязі», — кажа Аляксандар Кулінковіч.

Neuro Dubel уваходзіць у так званы «чорны сьпіс» беларускіх музыкаў, якім забаронены выступ на афіцыйных пляцоўках і электронных дзяржаўных мэдыях.

Канцэрт памяці рок-сьпявачкі Вольгі Самусік, якая памерла год таму ў 25-гадовым узросьце, заплянаваны на сёньня. Плянуецца, што ў ім возьмуць удзел ZM99, Pomidor/OFF, IQ48 ды гурт Tarpach. Заробленыя грошы плянуюць перадаць на помнік Вользе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG