Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 сьнежня чакаецца прысуд генэрал-маёру Ігару Азаронку

  • БелаПАН

Прысуд у справе былога камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі, генэрал-маёра Ігара Азаронка будзе агучаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду 12 сьнежня. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд таксама будзе вынесены без удзелу прэсы і грамадзкасьці.

Справа ў адносінах да Азаронка і грамадзяніна Расеі Машкаўцана слухаецца з 25 кастрычніка. Азаронак абвінавачваецца ў крымінальных злачынствах, сярод якіх атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры і незаконныя дзеяньні ў адносінах да боепрыпасаў.

Машкаўцану закідваецца саўдзел у злачынстве і падбухторваньне да атрыманьня хабару. Што канкрэтна інкрымінуецца абвінавачаным — трымаецца ў таямніцы.

Высокапастаўлены генэрал быў затрыманы на наступны дзень пасьля мінулагодніх прэзыдэнцкіх выбараў, а на пачатку студзеня 2011 году прэзыдэнцкім указам вызвалены з пасады камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG