Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ гатовы дапамагчы Беларусі ўступіць у СГА


Switzerland -- A silhouette of an official with a logo of the World Trade Organization (WTO) at the WTO headquarters in Geneva, 21Jul2008

Switzerland -- A silhouette of an official with a logo of the World Trade Organization (WTO) at the WTO headquarters in Geneva, 21Jul2008

Эўразьвяз гатовы аказаць Беларусі дапамогу, каб актывізаваць працэс уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Такую пазыцыю ЭЗ пацьвердзіў намесьнік генэральнага дырэктара Эўракамісіі (ЭК) у справах гандлю Пітэр Балаш на сустрэчы ў Брусэлі з пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Эўразьвязе Андрэем Еўдачэнкам.

Як паведамляе «Белта», на сустрэчы, якая праходзіла ў штаб-кватэры ЭК, абмяркоўвалася таксама наданьне Беларусі статусу краіны з рынкавай эканомікай і ўступленьне Беларусі ў СГА.

Бакі абмеркавалі дынаміку гандлю паміж Беларусьсю і ЭЗ, станоўча ацаніўшы рост узаемнага гандлю таварамі і паслугамі. Так, за студзень-кастрычнік 2011 году тавараабарот паміж Беларусьсю і ЭЗ вырас на 71,7% (рост склаў $8,2 млрд) пры росьце экспарту беларускіх тавараў у ЭЗ у 2,2 разы (на $6,9 млрд) і імпарту з ЭЗ на 22,2% (на $1,3 млрд).

На 19 сьнежня заплянаванае падпісаньне мэмарандуму паміж Беларусьсю і Расеяй аб садзейнічаньні расейскага боку для ўступленьня Беларусі ў СГА. Пра гэта паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG