Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызнаў "Адзіную Расею"


Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў

Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў

Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Беларусі павіншаваў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева з нагоды перамогі палітычнай партыі «Адзіная Расея» на выбарах у Дзяржаўную думу. Мядзьведзеў узначальваў перадвыбарны сьпіс партыі на парлямэнцкіх выбарах.

Лукашэнка выказаў глыбокае перакананьне, што эфэктыўнае ўзаемадзеяньне парлямэнтаў двух краінаў будзе спрыяць актыўнаму разьвіцьцю беларуска-расейскіх адносінаў.

Там часам у Расеі не спыняюцца масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі думскіх выбараў на карысьць пракрамлёўскай партыі «Адзіная Расея». За папярэднія дні толькі ў Маскве затрыманыя больш за тысячу ўдзельнікаў мітынгаў і шэсьцяў, таксама на сотні ідзе лік арыштаваных у Санкт-Пецярбурзе ды іншых расейскіх гарадах. Наступную маштабную акцыю дэмакратычныя сілы Расеі маюцца зладзіць 10 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG