Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб'яднаньне апазыцыі: рэальнае ці на паперы?


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
Эўракамісар у пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Штэфан Фюле ў Брусэлі акрэсьліў пэрспэктывы супрацоўніцтва з Беларусьсю. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў Эўропе хочуць бачыць беларускую апазыцыю аб'яднанай, але паведаміў, што дадатковай фінансавай дапамогі ёй не плянуецца. Фюле таксама сказаў, што Брусэль застаецца адкрытым для дыялёгу аб спрашчэньні візавага рэжыму. Як рэагуюць у Менску на гэтыя заявы.

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі кажа, што за апошні год дэмакратычныя сілы зрабілі вялікі крок да аб'яднаньня. Створаная кааліцыя шасьці суб'ектаў, у якую ўваходзяць партыі АГП, БНФ, "Справядлівы сьвет", аргкамітэт па стварэньні партыі БХД, кампанія "Гавары праўду", рух "За Свабоду":

Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі
"Ёсьць супольная стратэгія, якая зрэшты прапануецца Эўразьвязу для яе падтрымкі, супольная ацэнка сытуацыі ў Беларусі, супольнае патрабаваньне вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў, ствараецца супольны сьпіс рэгіянальных лідэраў для правядзеньня нацыянальных кампаніяў, гэта ўжо зроблена. Зроблена без усялякага зьнешняга ціску, а адзінай палітычнай воляй гэтых суб'ектаў.

Адзіная, але істотная пагроза для існаваньня гэтай дэмакратычнай кааліцыі — апроч ціску з боку ўлады, апроч разбуральнай дзейнасьці спэцслужбаў — гэта паводзіны Захаду. Часта яны працуюць не на аб'яданьне, а на разьяднаньне. Яны лабіруюць нейкія свае інтарэсы праз пэўных палітыкаў альбо ствараюць пэўныя канфігурацыі палітычных сілаў для лабіраваньня сваіх інтарэсаў унутры Беларусі".

Ідэя аб'яднаньня настолькі відавочная, што спрачацца зь ёй немагчыма, кажа дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Без рэальнага аб'яднаньня ніякіх зьменаў у Беларусі ня будзе, упэўнены навуковец:

"І Фюле гэта падкрэсьлівае, і Дэйвід Крэмер, які выступаў на канфэрэнцыі
рэальных аб'яднаўчых працэсаў у беларускай апазыцыі, у грамадзянскай супольнасьці не ідзе ...

АБСЭ ў Вільні. І тым ня менш, рэальных аб'яднаўчых працэсаў у беларускай апазыцыі, у грамадзянскай супольнасьці не ідзе. Чаму? Як мне падаецца, гэтае "чаму" збольшага ўпіраецца ў тое, што партыі і арганізацыі імкнуцца захаваць пэўны статус-кво. Для іх аб'яднаньне пагражае зьменай іх рэальнага статусу. Бо аб'яднаньне вядзецца на рэальных падставах. А гэта значыць — тыя арганізацыі, якія маюць фіктыўнае сяброўства, не маюць рэальнага ўплыву і рэсурсаў, атрымаюць значна меншую вагу ў новым аб'яднаньні. Вось гэта і пагражае тэндэнцыям да аб'яднаньня. І я думаю, што гэтыя тэндэнцыі, на жаль, мы не здолеем пераадолець".

А як жа тады з кааліцыяй шасьці?

"Гэта тое, што па-ангельску завецца wishful thinking, калі пажаданае выдаецца за рэальнае. Бо у гэтай шасьцёркі ўнутры насамрэч няма рэальнага адзінства паміж суб'ектамі.

А па-другое, неаднаразовыя спробы нацыянальнай плятформы грамадзянскай супольнасьці выйсьці хоць на нейкі фармат перамоваў з гэтай шасьцёркай нічым рэальным не скончыліся. З-за іх якраз такі супраціўленьня гэтаму працэсу".

У Брусэлі Штэфан Фюле адзначыў, што прапановы Эўразьвязу па спрашчэньні візавага рэжыму зь Беларусьсю і лібэралізацыі візавага рэжыму засталіся на парадку дня двухбаковых стасункаў, але беларускія ўлады да гэтага часу не праявілі інтарэсу да іх:

"Я павінен адзначыць, што мы чакалі рэакцыі беларускіх уладаў на наш запыт для заключэньня такіх пагадненьняў на працягу многіх месяцаў. Гэта само па сабе было б значным крокам, які б паспрыяў пашырэньню чалавечых кантактаў і абмену ідэямі паміж нашымі грамадзянамі. Але як толькі такое пагадненьне будзе дасягнутае, няма ніякіх прычынаў, каб мы не маглі пайсьці яшчэ далей, да бязьвізавага рэжыму, як нашай канчатковай мэты".

На просьбу "Свабоды" прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных так пракамэнтаваў гэту заяву:

Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
"Прапановы Эўразьвязу ўвязаныя з пытаньнямі рэадмісіі. Яны знаходзяцца ў стадыі вывучэньня. Хачу падкрэсьліць, што Беларусь заўжды выступала за спрашчэньне і лібэралізацыю візавых працэдур. Так, падчас правядзеньня міністэрскай сустрэчы АБСЭ ў Вільні разам зь іншымі дэлегацыямі мы прапаноўвалі праект рашэньня аб свабодзе перамяшчэньня. На наша зьдзіўленьне, ён ня быў падтрыманы краінамі Захаду.

Мы будзем працягваць высілкі на рашэньне гэтых пытаньняў на прынцыпах, якія будуць задавальняць усе бакі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG