Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія міліцыянты будуць дапамагаць расейскай паліцыі?


Першы віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі, намесьнік старшыні парлямэнцкага сходу «саюзу Расеі і Беларусі» Аляксандар Торшын прапанаваў прыцягваць беларускіх міліцыянтаў у тых расейскіх рэгіёнах, дзе паліцыя не спраўляецца з сытуацыяй.

Як паведамляе агенцтва «РИА Новости», Аляксандар Торшын заявіў, што пры правядзеньні рэформы расейскай праваахоўнай сыстэмы варта было б скарыстацца беларускім досьведам. «Кадравы склад, навучаньне, набор кадраў – ды шмат чаго трэба было проста запазычыць у Беларусі» – лічыць першы віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі.

У сувязі з заявай Торшына расейскія інтэрнэт-рэсурсы нагадваюць, што ў апошнія дні ў Маскве адбыліся масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах у Дзяржаўную Думу. У часе гэтых акцыяў адбыліся затрыманьні – так, 6 сьнежня затрымалі каля 600 чалавек. Наступная акцыя пратэсту прызначаная на 10 сьнежня; паводле СМІ і блогераў, на яе могуць прыйсьці да 35 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG