Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікае Беларусь зьмякчыць прысуды


Камітэт міністраў Рады Эўропы 8 сьнежня заклікаў Беларусь да ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.

«Рашуча асуджаючы выбух у менскім мэтро 11 красавіка і выказваючы спачуваньне ў сувязі зь вялікай колькасьцю ахвяр і пацярпелых падчас гэтага тэрарыстычнага акту, Камітэт міністраў глыбока шкадуе аб вынясеньні сьмяротных прысудаў Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву, — гаворыцца ў заяве Камітэту. — Сьмерць яшчэ двух людзей не дапаможа ўсталяваць справядлівасьць».

Камітэт міністраў заклікае ўлады Беларусі «зьмякчыць вынесеныя прысуды і паўтарае свой заклік да ўвядзеньня афіцыйнага мараторыя на сьмяротнае пакараньне з мэтай яго наступнай поўнай адмены».

«Стварэньне ў Эўропе зоны, дзе забароненае сьмяротнае пакараньне, служыць магутным укладам у намаганьні, што прымаюцца ААН у гэтай галіне на сусьветным узроўні», — гаворыцца ў заяве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG