Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія прадпрыемствы прадаюцца, але не купляюцца


Першы намесьнік старшыні Дзяржкаммаёмасьці Беларусі Сяргей Пяткоў на міжнароднай канфэрэнцыі «Прыватызацыя ў Беларусі 2011-2013: магчымасьці для інвэставаньня» распавёў, як сканчаецца год прыватызацыі ў краіне. Сяргей Пяткоў паведаміў, што сёлета ўдалося прадаць толькі 38 прадпрыемстваў, хоць у сьпісах пляну прыватызацыі значылася 180 кампаніяў.

Сёлета было абвешчана 225 таргоў, на якія выстаўленыя 140 адкрытых акцыянэрных таварыстваў. Па выніках былі прададзеныя акцыі 38 кампаній на суму 170 млрд рублёў.

Больш за ўсё купляліся прадпрыемствы, зьвязаныя з дрэваапрацоўкай, будаўніцтвам і транспартам.
XS
SM
MD
LG