Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Румас: у гэтым годзе новых зьнешніх крэдытаў ня будзе


Беларусь да канца 2011 года разьлічвае павялічыць золатавалютныя рэзэрвы да 7,6 мільярдаў даляраў. Гэтых рэсурсаў цалкам дастаткова для выкананьня ўсіх зьнешніх абавязаньняў, заявіў намесьнік кіраўніка беларускага ўрада Сяргей Румас.

«Таму патрэбы ў дадатковым фінансаваньні ў гэтым годзе няма», —
сказаў Румас журналістам у Менску.

Ён адзначыў, што Беларусь не плянуе прыцягваць у бягучым годзе новыя зьнешнія запазычаньні. Віцэ-прэм’ер заклікаў разглядаць супрацоўніцтва Беларусі з МВФ не як працу па атрыманьні крэдыту фонду, але «як сьвятлафор, які можа даць зялёнае сьвятло па працы са ўсімі інвэстарамі, у першую чаргу, са зьнешнімі».

Румас таксама паведаміў, што ўрад і Нацбанк краіны вызначылі памер эмісіі грашовых сродкаў на 2012 год — гэта 7 трыльёнаў рублёў. Гэты паказчык зьмяняцца ня будзе, сказаў віцэ-прэм’ер.

«Гэтая эмісія вызначана прагнозам. Упор будзе зроблены на неэмісійныя крыніцы, на ўнутраныя крыніцы прадпрыемстваў, якіх вялікае мноства », — цытуе Румаса «Інтэрфакс».
XS
SM
MD
LG