Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: рэзалюцыя cкрайне ангажаваная і аднабаковая


Крайне ангажаванай і аднабаковай назваў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных рэзалюцыю канфэрэнцыі грамадзянскай супольнасьці краін АБСЭ, якая праходзіла ў Вільні.

Як вядома, удзельнікі гэтай канфэрэнцыі прынялі спэцыяльную рэзалюцыю, у якой, у прыватнасьці, просяць кіраўніцтва АБСЭ скасаваць месца Беларусі ў гэтай міжнароднай арганізацыі.

«Гэтая канфэрэнцыя ня мае ніякага дачыненьня да той афіцыйнай сустрэчы савета міністраў замежных спраў АБСЭ, якая праходзіла ў Вільні. Адзінае, бадай, што іх злучае, гэта тое, што абодва мерапрыемствы праходзілі ў адным горадзе».

Апроч таго Савіных паведаміў, што МЗС Беларусі атрымала заключэньне экспэртаў ААН па катаваньнях у Беларусі. Паводле Савіных, гэты дакумэнт перададзены ў кампэтэнтныя органы для вывучэньня і свайго заключэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG