Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да прыезду "Газпрома" памянялі сьцягі ля "Белтрансгазу"

абноўлена

Старшыня праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер 8 сьнежня ў Менску плянуе сустрэцца з кіраўніцтвам «Белтрансгазу», які цалкам перайшоў ва ўласнасьць Расеі.

Мілер прыедзе ў Менск прымаць гаспадарку, паведамляе Інтэрфакс.

Прадстаўнік «Белтрансгазу» Яраслаў Кунцэвіч сказаў карэспандэнту «Свабоды», што прыяжджае дэлегацыя «Газпрому», але пакуль невядома ці будзе там Аляксей Мілер.

Аляксей Мілер (справа)
Аляксей Мілер (справа)

Аляксей Мілер
Аляксей Мілер

На мінулым тыдні «Газпром» завяршыў куплю другой паловы «Белтрансгазу». Перад будынкам «Белтрансгазу» на флагштоку ўжо памянялі сьцягі. Раней былі тры сьцягі: беларускі, расейскі і карпаратыўны — з сымболікай «Белтрасгаза». Цяпер беларускі сьцяг прыбралі і павесілі сьцяг «Газпрома». Такім жа чынам абноўлена афармленьне ўсіх офісаў «Белтрансгазу».

Офіс "Белтрансгазу" у Слоніме
Фота "Газета Слонимская"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG