Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 сьнежня ў межах кампаніі «Будзьма!» пройдзе сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага савета Беларусі ХІІ скліканьня, прысьвечаная 20-годзьдзю беларускай Незалежнасьці.

Пачатак сустрэчы а 18-й гадзіне на сядзібе Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13).

Трусаў: Пуцін хоча далучыць нас шасьцю кавалкамі

Алег Трусаў

Алег Трусаў

Гаворачы пра сёньняшнюю сустрэчу старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў, што «час ідзе, шмат дэпутатаў таго Вярхоўнага савету, які прыняў незалежнасьць, ня стала». Падчас сустрэчы дэпутаты адкажуць на пытаньні прысутных.

«Нельга забываць гэты дзень. Калі мы хочам жыць у незалежнай дзяржаве, мы павінныя дбаць пра яе гісторыю. Бо калі мы забываем гісторыю, мы губляем усё. Ёсьць такі тэрмін „гістарычная памяць“. Яна складаецца з помнікаў архітэктуры, мовы, фальклёру, дзяржаўнай гісторыі. І калі мы ня будзем казаць пра нашу сымболіку, мову і пра палітычную гісторыю, мы станем губэрняй расейскай імпэрыі. А гэта даўно хоча зрабіць Уладзімер Пуцін — далучыць нас шасьцю кавалкамі. Неўзабаве ён стане прэзыдэнтам, і ціск на Беларусь адпаведна павялічыцца. І мы павінны быць ужо зараз гатовым да таго, каб не пайсьці губэрнямі назад, у мінулае».



8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі «Віскулі» у Белавескай пушчы, лідэры Беларусі, Расеі і Ўкраіны — Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук — падпісалі пагадненьне аб дэнансацыі Саюзнай дамовы 1922 года.

У пагадненьні канстатавалася, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне».

25 жніўня 1991 году Беларусь аднавіла Незалежнасьць — Вярхоўны Савет 12-га скліканьня надаў статус канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб сувэрэнітэце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG