Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія левыя цікавяцца супрацоўніцтвам нямецкай паліцыі зь Беларусьсю


Кіраўнік фракцыі левых у нямецкім Бундэстагу Грэгар Гізі зьвярнуўся да фэдэральнага ўраду краіны з просьбай удакладніць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і абыходжаньнем уладаў з затрыманымі праваабаронцамі і актывістамі апазыцыі.

У сваім запыце левыя палітыкі галоўную ўвагу надаюць падзеям 19 сьнежня 2010. У прыватнасьці, дэпутаты пытаюцца, ці мелася да гэтых падзеяў супрацоўніцтва паміж асобымі фармаваньнямі нямецкай паліцыі і беларускім АМАПам па падаўленьні масавых акцый пратэсту.

Нямецкія левыя спасылаюцца на інфармацыю двухгадовай даўніны, распаўсюджаную афіцыйнымі і недзяржаўнымі СМІ. Размова ў публікацыях ідзе пра прапанову МУС Нямеччыны беларускім калегам увесну 2009 пераняць іх досьвед забесьпячэньня бясьпекі падчас масавых мерапрыемстваў. З гэтай нагоды дэлегацыя нямецкіх паліцыянтаў на чале з камандуючым паліцыі гатоўнасьці фэдэральных нямецкіх земляў Юргенам Шубэртам пры канцы красавіка 2009 наведала Беларусь.

У сваім запыце да фэдэральнага ўраду нямецкая левая апазыцыя цікавіцца рознымі дэталямі, зьвязанымі з падзеямі 19 сьнежня ў Менску. Напрыклад, тым, як выглядае сытуацыя з абаронай правоў падчас утрыманьня вязьняў пад вартай, дакладнымі фактамі катаваньняў у дачыненьні да затрыманых, якімі валодае нямецкае кіраўніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG