Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя затрыманьні нязгодных у Маскве і Пецярбургу


У Маскве і Санкт-Пецярбургу працягваюцца акцыі незадаволенасьці вынікамі расейскіх выбараў у Дзярждуму. Нязгодныя аб’ядноўваюцца ў сацыяльных сетках у Інтэрнэце, каб 10 сьнежня зрабіць усерасейскую акцыю пратэсту.

У Маскве на Трыюмфальнай плошчы ў сераду ўвечары група моладзі паспрабавала арганізаваць несанкцыянаваную акцыю, скандуючы палітычныя лёзунгі. Гэтая спроба была спынена паліцыяй. Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Маніфэстанты накіраваліся па Цьвярской вуліцы да станцыі мэтро «Пушкінская». На іх шляху сталі паліцыянты, якія пачалі затрыманьні.



У Пецярбургу паліцыя затрымала каля 70-ці ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якія выказвалі незадаволенасьць вынікамі выбараў у Дзярждуму.

Акцыі працягваюцца чацьвёрты дзень. Кожная маніфэстацыя суправаджаецца затрыманьнем многіх яе ўдзельнікаў.

У аўторак у цэнтры Пецярбургу паліцыя затрымала каля двухсот удзельнікаў.

У Расеі нязгодныя з вынікамі выбараў аб’ядноўваюцца ў сацыяльных сетках у Інтэрнэце, каб 10 сьнежня зрабіць усерасейскую акцыю пратэсту.

У прыватнасьці, у спэцыяльнай групе на партале «Facebook» ня менш як 10тысяч чалавек выказалі жаданьне ўдзельнічаць у мітынгу, які пройдзе ў Маскве.
XS
SM
MD
LG