Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў прывёў Лукашэнку ў прыклад


Рамзан Кадыраў у якасьці прыкладу, як трэба паступаць зь мітынгоўцамі, прывёў Лукашэнку.

Паводле кіраўніка Чачні, захады маскоўскіх уладаў супраць дэманстрантаў былі недастатковымі. «Калі б яны былі ў Чачні — стралялі б з танкаў! Ня толькі б там дубінкі выкарыстоўвалі, стралялі б з танкаў і з гаўбіц», — сказаў Кадыраў.

Прынагодна Кадыраў прыгадаў дзеяньні Лукашэнкі супраць мітынгоўцаў у Менску, якія летась выйшлі пратэставаць супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў. «Лукашэнка правільна зрабіў. Хоча парадку, то і выгнаў усіх, разагнаў, пасадзіў і ўсё», — так ацаніў Кадыраў дзеяньні беларускіх уладаў пад час дэманстрацыі 19 сьнежня ў Менску.

Выказваньні Кадырава прагучалі пасьля леташніх падзеяў на Манежнай плошчы ў Маскве, але журналісты іх прыгадваюць і ў сувязі зь цяперашнімі пасьлявыбарчымі пратэстамі ў Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG