Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такую заяву зрабіў кіраўнік Бюро Эўропы і краінаў былога Савецкага Саюза арганізацыі «Рэпартэры бяз межаў» Ёхан Бір прэсавай службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Вядома, сытуацыя са свабодай слова ўжо даўно была ў Беларусі вельмі цяжкай. Мы назіраем паўсюдную цэнзуру, узмацненьне ціску на незалежную прэсу, якой і так няшмат у краіне. Але пачынаючы з 19 сьнежня 2010 года ўжо можна гаварыць пра вельмі жорсткія рэпрэсіі. Арышты журналістаў, блёгераў, суды, вымушаная эміграцыя рэдактара „Хартыі 97“ Натальлі Радзінай, крымінальная справа супраць Андрэя Пачобута і забарона на выезд з краіны пасьля прысуду, пасягальніцтвы на газэты „Наша Ніва“ і „Народная воля“. Таму сытуацыю мы расцэньваем як вельмі складаную для тых журналістаў, якія працуюць у краіне.

Прыйшоў эканамічны крызіс. Вельмі моцны крызіс — і гэта зноў стала падставай для істэрыі з боку ўладаў
Можна сказаць, што ў гэтым годзе кожная значная падзея станавілася падставай для ўзмацненьня рэпрэсій. Напрыклад, маўклівыя акцыі пратэсту, калі вельмі шмат журналістаў затрымлівалася, папярэджаньне „Нашай Ніве“ пасьля выбуху ў менскім мэтро.

У рэшце рэшт, у 2011 у Беларусь прыйшоў эканамічны крызіс. Вельмі моцны крызіс — і гэта зноў стала падставай для істэрыі з боку ўладаў, якія абвінавацілі журналістаў і блёгераў у ачарненьні рэчаіснасьці».

Паводле Ёхана Біра, Беларусь была на 154-м месцы са 178-і магчымых у мінулагоднім Усясьветным індэксе свабоды слова. Ён мяркуе, што у гэтым годзе, «без сумневу, гэтае месца будзе значна ніжэй. Можна ўпэўнена казаць пра пагаршэньне сытуацыі са свабодай слова, і ня толькі слова».

«Беларусь цяпер, мабыць, тая дзяржава, зь якой можна размаўляць толькі праз гандаль — крэдыты ў абмен на вызваленьне апанэнтаў. Гандаль — гучыць жудасна, вядома. Але гэта, на жаль, рэальнасьць», — адзначыў Бір.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG