Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 8 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


У Берасьці і Магілёве сонечна, на астатняй тэрыторыі краіны хмарна, магчымыя сьнегапады, тэмпэратура −4 — −1 С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі пройдзе брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Андрэя Савіных. Пачатак у 11.00

Менск, ў офісе «Таварыства беларускай мовы» (вул. Румянцава, 13) адбудзецца круглы стол з нагоды прэзэнтацыі перакладу Правілаў дарожнага руху на беларускую мову. Пачатак у 16.30

Менск, у гатэлі «Эўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28) пройдзе канфэрэнцыя «Прыватызацыя ў Беларусі 2011-2013: магчымасьці для інвэставаньня». Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. Пачатак у 9.00

Менск, у Палацы спорту (пр. Пераможцаў, 4) пачнецца двухдзённы зьезд грамадзкага аб’яднаньня БРСМ

Менск, у клюбе R-club (вул. Сурганава 26) адбудзецца штогадовы канцэрт памяці Джыма Морысана

Менск, у Loft cafe (ул. П. Броўкі, 22) — пройдзе дабрачынны канцэрт памяці беларускай рок-сьпвачкі і журналісткі Вольгі Самусік. Пачатак у 20 гадзін

Брусэль, пасяджэньне Рады Расея-НАТА

Гаага, выступ дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан пра свабоду інтэрнэту

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1432 — Грамадзянская вайна ў ВКЛ: паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча адбываецца Ашмянская бітва

1506 — абраньне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога каралём польскім

1812 — Вайна 1812 году: войскі Расейскай імпэрыі займаюць Горадню

1905 — усеагульная страйк у Менску

1926 — да БССР далучыліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы колішняй Гомельскай губэрніі РСФСР

1991 — у Белавескай Пушчы старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын і прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук падпісалі Белавескія пагадненьні аб стварэньні СНД і спыненьні існаваньня СССР

У гэты дзень нарадзіліся:

65 да н.э. — Гарацый, старажытнарымскі паэт

1542 — Марыя Сьцюарт, каралева Шатляндыі

1914 — Чэслаў Сіповіч, грэка-каталіцкі сьвятар, біскуп

1943 — Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, лідэр гурта The Doors

1966 — Шынэд О’Конар, ірляндзкая сьпявачка

У гэты дзень памерлі:

1980 — Джон Ленан, брытанскі сьпявак і музыка, сябра рок-гурту Бітлз

1937 — Язэп Гаўрылік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1937 — Ігнат Дварчанін, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч

Ёсьць нагода:


У Румыніі і ва Ўзбэкістане — Дзень Канстытуцыі

Цытата на памяць.


Якая карысьць у дарэмных законах там, дзе няма добрых звычаяў? Гарацый

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках


Затрымалі Зьмітра Дашкевіча

Лукашэнка выправіўся ў Маскву

Прэм'еры Расеі і Беларусі правялі рабочую сустрэчу

“На думку палякаў, ізаляваная Беларусь можа цалкам трапіць у пастку Расеі”

Памерла сьпявачка Вольга Самусік

Тэледэбаты: другая спроба

Саўка ды Грышка: Лукашэнка не прыйшоў

Віцебск. Рымашэўскаму адмовілі ў правядзеньні дзевяці сустрэчаў

У Магілёве зрываюць плякаты Саньнікава

ЦВК разгледзіць заяву аб зьняцьці Лукашэнкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG