Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікабрытанія ня супраць эканамічных санкцый


Брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан сустрэўся ў кулюарах сэсіі Рады міністраў АБСЭ ў Вільні з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

У сустрэчы зь беларускага боку бралі ўдзел кіраўнік выбарчага штабу Андрэя Саньнікава Уладзімер Кобец, рэдактар сайту charter97.org Натальля Радзіна, кіраўнік Беларускага палітычнага прадстаўніцтва ў Вільні Алег Мяцеліца, дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Павел Марыніч і Яўген Афнагель.

На пачатку сустрэчы міністар Лідынгтан заявіў, што хутка споўніцца год падзеям 19 сьнежня ў Менску, калі ў была разагнаная дэманстрацыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. «Увесь гэты год мы стараліся паказаць, што падтрымліваем беларускую грамадзянскую супольнасьць і не падтрымліваем таго, што робіць Лукашэнка. Цяпер вельмі важна, каб Эўропа і сусьветная супольнасьць разам дамагаліся вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі і захаваньня правоў чалавека », - сказаў брытанскі палітык і папрасіў у прадстаўнікоў Беларусі парады, што яшчэ павінна зрабіць Эўропа, каб дамагчыся гэтай мэты.

Рэдактар charter97.org Натальля Радзіна, адзначыла, што Вялікабрытанія павінна спыніць эканамічнае супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі.

Іншыя члены дэлегацыі таксама адзначылі важнасьць спыненьня эканамічнага супрацоўніцтва зь беларускімі ўладамі.

Адносна эканамічных санкцый міністар Лідынгтан сказаў:

«Вялікабрытанія ня супраць эканамічных санкцый, але важна, каб гэтае рашэньне падтрымалі ўсе 27 краін Эўразьвязу. І важна прааналізаваць, ці не прымусіць гэта Лукашэнка прадаць яшчэ больш прадпрыемстваў Расеі?».

Фота: charter97.org
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG