Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Гарбачоў лічыць мінулыя выбары ў Дзярждуму несумленнымі і заклікае ўлады арганізаваць новыя.

«Літаральна з кожным днём усё больш расейцаў ня вераць у тое, што абвешчаныя вынікі выбараў зьяўляюцца сумленнымі. І, на мой погляд, ігнараваньне грамадзкай думкі дыскрэдытуе ўладу і дэстабілізуе сытуацыю», — заявіў М. Гарбачоў «Інтэрфаксу».

«Кіраўніцтва краіны павінна прызнаць, што мелі месца шматлікія фальсыфікацыі і падтасоўкі, і абвешчаныя вынікі не адлюстроўваюць волю выбаршчыкаў», — сказаў ён.

«Таму, я лічу, дзейная ўлада павінна прыняць толькі адно рашэньне: ануляваць вынікі выбараў і правесьці новыя,» — заявіў экс-прэзыдэнт СССР.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG