Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнт беларускага дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Аляксей Міхальчанка, уключаны ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу, уехаў на тэрыторыю Літвы па літоўскай нацыянальнай візе, якая дае яму права знаходзіцца толькі на тэрыторыі гэтай краіны ЭЗ.

Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным камэнтарыі, распаўсюджаным 7 сьнежня МЗС Літвы. Як вынікае з камэнтару, літоўская нацыянальная віза была выдадзена Міхальчанку на падставе таго, што Беларусь зьяўляецца дзейным членам АБСЭ, а мэта наведваньня Літвы Міхальчанкам — асьвятленьне сустрэчы міністраў замежных спраў арганізацыі.

Зьнешнепалітычнае ведамства нагадвае таксама, што, згодна з рашэньнем Савета Эўразьвязу, краіна — сябра ЭЗ можа не распаўсюджваць візавыя санкцыі на пэрсонаў са сьпісу неўязных, калі прымае ў сябе мерапрыемствы ў рамках АБСЭ.

Раней крыніца ў МЗС Літвы паведаміла БелаПАН, што наконт Міхальчанкі праводзіліся кансультацыі, па выніках якіх было вырашана дазволіць яму прыехаць у Вільню.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG