Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ захавае ў сябе тэрарызм, кантрабанду і здраду радзіме


Сёньня Палата прадстаўнікоў ухваліла ў другім чытаньні законапраект аб Сьледчым камітэце Беларусі.

Нягледзячы на стварэньне новай структуры, "пэўныя катэгорыі крымінальных спраў — злачынствы супраць міру, бясьпекі чалавечнасьці, шпіянаж, тэрарызм, кантрабанда, здрада дзяржаве, дывэрсія, выдаваньне дзяржаўнай альбо службовай тайны ды іншыя — застаюцца за сьледчымі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі", — сказаў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бясьпецы генэрал Ігнацій Місурагін:

У сувязі са стварэньнем Сьледчага камітэту скасоўваецца сьледчы апарат у органах Пракуратуры, унутраных справаў і дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Цяпер папярэдняе сьледзтва па ўсіх крымінальных справах будуць праводзіць толькі сьледчыя Сьледчага камітэту і КДБ.

Гэты законапраект накіраваў у Палату прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка 15 лістапада. 28 лістапада яго ўхвалілі ў першым чытаньні, а сёньня ў другім. Мяркуецца, што заўтра яго разгледзіць Савет Рэспублікі. Такі тэмп праходжаньня дакумэнту тлумачыцца тым, што закон хочуць увесьці ў дзеяньне з 1 студзеня 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG