Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае пытаньне могуць уключыць у парадак дня ПА АБСЭ


Круглы стол, на якім абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, прайшоў у сэйме Літвы. Ініцыятарамі мерапрыемства сталі літоўская дэлегацыя ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ і Цэнтар усходняй палітыкі. Спачатку выступілі кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, пасьля чаго адбылася актыўная і грунтоўная дыскусія.

"Вельмі важна, што яна адбылася з удзелам шэрагу дэпутатаў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ з розных краінаў, — падкрэсьлівае Анатоль Лябедзька. — Бо менавіта ў гэтай структуры афіцыйна прадстаўлены Нацыянальны сход Беларусі.

Я нагадаў, што ў ПА АБСЭ прадстаўнікі Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі як людзі, якія хочуць вучыцца дэмакратыі. Пра гэта яны вельмі многа гаварылі. А атрымоўваецца, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў турме, паводле законаў, якія прынялі гэтыя "вучні". У турме знаходзяцца і былыя кандыдаты ў прэзыдэнты краіны. І зноў жа паводле заканадаўства, якое прынялі прызначаныя дэпутаты. А апошні закон аб грамадзкіх арганізацыях і партыях, ад якога ідзе подых 30-х гадоў!

І гэта трапіла на падрыхтаваную глебу. Выступоўцы з розных краінаў казалі, што прыняць рашэньне, каб ануляваць прысутнасьць прадстаўнікоў Аляксандра Лукашэнкі ў Парлямэнцкай асамблеі ня ўдасца. Але паставіць на парадак дня пытаньне пра беларускае заканадаўства, пра тое, у якім кірунку яно ідзе, гэта магчыма".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG