Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абмяркуюць шляхі трансфармацыі Беларусі


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
7 сьнежня 2011 г. у Бруселі пройдзе экспэртная канфэрэнцыя пад назвай «Трансфармаваньне Беларусі: шляхі дасягненьня», арганізаваная супольнымі намаганьнямі навуковага цэнтру «Карнэгі Эўропа», «Офісу за дэмакратычную Беларусь» і Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Удзельнікі форуму абмяркуюць палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі ў сьвятле апошніх падзей у краіне. Эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле прапануе сваё бачаньне цяперашняй стратэгіі ЭЗ і прааналізуе яе пэрспэктывы на посьпех.

Падчас двух сэкцыяў вядомыя беларускія і эўрапейскія экспэрты, уключаючы дырэктара Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Паўла Данэйку, старэйшага навуковага супрацоўніка Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзія Мошэса, Акадэмічнага дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Аляксея Пікуліка, старэйшага дасьледчыка Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніса Мельянцова, дырэктара дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандра Чубрыка і экспэрта ў эканамічных пытаньняў Зьміцера Крука, а таксама дырэктара сацыялягічнай лябараторыі НОВАК Андрэя Вардамацкага, абмяркуюць палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі і яе узаемаадносіны з Расіяй і ЭЗ, — паведамляе сайт Офісу за дэмакратычную Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG