Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Масквы супрацоўнікі МУС затрымліваюць апазыцыянэраў на падыходах да Трыўмфальнай плошчы, дзе сёньня павінна была адбыцца масавая акцыя пратэсту супраць парушэньняў на выбарах у Дзярждуму Расеі.

Сярод дзясяткаў затрыманых – сустаршыня незарэгістраванай партыі «Парнас» Барыс Нямцоў.

Плошча ачэпленая паліцыяй.

Там жа сабраліся тысячы актывістаў праўрадавых маладзёвых арганізацыяў. Яны скандуюць «Пуцін! Расея!» і «Мядзведзеў! Перамога!». Акрамя таго, каля 10 тысяч прыхільнікаў кіраўнічай партыі сабраліся на плошчы Рэвалюцыі, каб павіншаваць «Адзіную Расею» зь перамогай на выбарах.

У Пецярбургу паліцыя таксама пачала затрымліваць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі апазыцыі каля Гасьціннага двара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG