Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кааліцыя шасьці» будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 2012 года ў Беларусі. Аднак пакуль не вядома, у якім фармаце. Пра гэта было вырашана на сустрэчы 6 сьнежня, дзе абмяркоўваўся плян палітычных дзеяньняў на бліжэйшы час і на наступны год.

«Кааліцыя шасьці» пачынае фармаваць агульны сьпіс палітычных лідэраў у краіне для правядзеньня сумесных палітычных акцыяў, не выключаючы парлямэнцкія выбары.



«Палітычныя партыі ня могуць ня ўдзельнічаць у выбарах, таму ў выбарах мы будзем удзельнічаць у любым выпадку, але фармат гэтага ўдзелу яшчэ ня вызначаны. Гэта можа быць і байкот, актыўны байкот з тлумачэньнем нашай пазыцыі, ці ўдзел у парлямэнцкіх выбарах у якасьці кандыдатаў ад кааліцыі», — заявіў БелаПАН сябар АГП Леў Марголін.

Ён адзначыў, што АГП сфармулюе сваю афіцыйную пазыцыю падчас зьезду партыі: «Але калі ня будзе ніякіх зьменаў у фармаце правядзеньня выбараў, у выбарчым заканадаўстве, і калі ня будуць адпушчаныя палітвязьні, то, напэўна, мы вылучаць сваіх кандыдатаў ня будзем».

У «кааліцыю шасьці» ўваходзяць:
  • Партыя БНФ
  • АГП
  • «Справядлівы сьвет»
  • БХД
  • рух «За Свабоду»
  • кампанія «Гавары праўду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG