Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія актывісты зьвярнуліся да генпракурора Польшчы


Анатоль Міхнавец і Ігар Шчэкарэвіч перадаюць зварот да генпракурора Польшчы

Анатоль Міхнавец і Ігар Шчэкарэвіч перадаюць зварот да генпракурора Польшчы

Грамадзкіх актывістаў непакояць выпадкі дыскрымінацыі прадстаўнікоў беларускай супольнасьці і забароны беларускай сымболікі ў Польшчы.

У аўторак у Варшаве прадстаўнікі арганізацыяў «Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі», Цэнтар «Супрацоўніцтва бязь межаў», «Малады Фронт», «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» ды «Эўрапейская Беларусь» накіравалі на імя генэральнага пракурора Польшчы Анджэя Сэрэмэта ліст з просьбаю аб асабістай сустрэчы.

Актывісты заяўляюць аб выпадках нэгатыўнага стаўленьня да беларускага незалежніцкага руху, прыкладам, пра «фактычную забарону на карыстаньне бел-чырвона-белым сьцягам».

«Выглядае так, што кіраўніцтва Польшчы дапамагае ды падтрымлівае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, а адначасна маюць месца розныя выпадкі, якія перакрэсьліваюць усе дэклярацыі. Так, як гэта было ў Быдгашчы, калі затрымалі беларусаў за бел-чырвона-белы сьцяг на стадыёне, ці, прыкладам, справа Андрэя Жукаўца (беларускі бізнэсовец, які ўжо каля 10 гадоў судзіцца ў справе запыту афіцыйнага Менску аб ягонай выдачы ў Беларусь)», – сказаў Свабодзе Анатоль Міхнавец са «Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі».

Спадар Міхнавец дадаў, што ў асабістай размове з генпракурорам ён ды іншыя падпісанты маюць намер патлумачыць сытуацыю ды заклікаць спадара Сэрэмэта «паўплываць на сваіх падначаленых».

Зварот беларускіх актывістаў да генпракурора Польшчы

Зварот беларускіх актывістаў да генпракурора Польшчы

XS
SM
MD
LG