Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Крутога накіроўваюць у вар’ятню

абноўлена

Аляксандар Круты
Аляксандар Круты
Суд вырашыў прызнаць Аляксандра Крутога псыхічна хворым і накіраваць у лякарню на нявызначаны тэрмін да выздараўленьня і наступнай экспэртызы. А таксама пакінуць яго пад вартай.

17.20 Інэса Крутая заявіла, што будзе абскарджваць рашэньне. Яна назвала гэтае рашэньне суда помстай яе бацьку за тое, што ён шукаў праўды на працэсе Канавалава і Кавалёва.

Інэса Крутая: Бацьку помсьцяць за суд па выбухах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00
Наўпроставы лінк


17.00 У судзе выступілі сьведкі, супрацоўніцы 32-й паліклінікі, якія адмовіліся размаўляць з прэсай. Інэса Крутая распавяла пра тое, што ў маці Крутога быў канфлікт з гэтымі лекарамі праз яе лячэньне. Лекары адмаўляліся даваць ёй дакумэнты і пазначылі траўму як бытавую, хаця яна пацярпела ад тэракту.

Інэса Крутая ня ведае, што адбылося ў паліклініцы. Яна кажа, што бацька заўсёды спакойна рэагаваў, калі лекары прыходзілі да іх дадому і канфліктаў не было.

Сьведка Аляксандар Станевіч сказаў, што пазнаёміўся з Крутым падчас працэсу над Кавалёвым-Канавалавым. Там Круты вёў сябе спакойна, выступаў у судзе з рашучымі хадайніцтвамі. Ён патрабаваў адкласьці працэс да вырашэньня пытаньня аб адмене сьмяротнай кары. Судзьдзя пайшоў на вынясеньне рашэньня


У судзе Маскоўскага раёна разглядалася крымінальная справа Аляксандра Крутога. Справу разглядае судзьдзя Аляксандр Кострыкаў.

Аляксандр Крутой выступаў у якасьці прадстаўніка сваёй дачкі Інэсы, пацярпелай падчас тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году, на працэсе па абвінавачаньні Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ў тэрарызьме. Але цяпер ён сам апынуўся за кратамі.

Паседжаньне пачалося ў закрытым рэжыме паводле хадайніцтва пацярпелай, галоўнага лекара 32-й паліклінікі Валянціны Чупік. Яна аргумэнтавала гэты тым, што справа тычыцца яе асабістага гонару. Крутога вінавацяць у хуліганстве — у тым, што ён у паліклініцы нібыта выліў слоік мачы на лекарку Чупік.

Усе прысутныя вымушаныя былі выйсьці з судовай залі. На гэты момант нават невядома, ці прывезьлі Крутога ў суд. Адвакат падсуднага Натальля Мацкевіч сказала, што абвінавачваньне яму пакуль не прад'яўленае. Яго прад'явяць у выпадку, калі суд прызнае, што яго ня трэба накіроўваць на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.

Напярэдадні экспэрты Цэнтру псыхічнага здароўя прызналі яго вар'ятам.

Пастанова аб арышце менскага прадпрымальніка была зачытаная 22 верасьня ў Менскім Палацы правасудзьдзя старшынём судовага працэсу аб тэракце ў менскім мэтро Аляксандрам Федарцовым. На пачатковым этапе судовых паседжаньняў над Канавалавым-Кавалёвым Аляксандар Круты прадстаўляў інтарэсы сваёй пацярпелай ад выбуху дачкі Інэсы і браў актыўны ўдзел у спрэчках.

Як паведаміла інфармацыйна асьветная ўстанова «Плятформы» Інэса Крутая, падчас дазволенага бацьку азнаямленьня са справай меркаваных тэрарыстаў (на прагляд матэрыялаў у 565 тамах Аляксандру далі 7 дзён замест 30 законных), ён выявіў шэраг недакладнасьцяў у працы сьледзтва.

Як кажа Інэса, найбольш уразіла бацьку ў судовых матэрыялах тое, што першы ператрус у кватэры Ўладзіслава Кавалёва ў ноч з 12-га на 13 красавіка праводзіўся бяз санкцыі пракурора. У справе гэтая паперка проста адсутнічала.

Таксама бацьку зьдзівіла, што ў кватэры было нібыта знойдзенае нейкае колца, падобнае на чэку ад гранаты.

«Дзіўна было тое, — кажа Інэса, — што ўсе астатнія «вещдоки» былі акуратна спакаваныя з указаньнем і здымкамі іх дакладнага месцазнаходжаньня, што да колца, то ўказвалася, што яно было знойдзенае «дзесьці» ў кватэры».

Таксама было дзіўна чуць пра нейкую чорную сумку, якая знаходзілася на кухні, і пра якую ў пратаколе ўзгадана мімаходзь, хоць яна цалкам магла быць той торбай, зь якой Канавалаў нібыта накіраваўся на выбух у мэтро.

Яшчэ бацька распавядаў дачцэ пра сумнеўныя відэазапісы выбуху. Ён лічыў, што некаторыя фрагмэнты відэазапісу былі груба выразаныя і рабіў здагадкі, што людзі, якія відавочна суправаджалі выканаўцу тэракту, старанна замоўчваліся сьледзтвам…

У Аляксандра Крутога было яшчэ шмат іншых пытаньняў, якія яму нават не далі задаць падчас судовых пасяджэньняў. На падставе сваіх сумневаў бацька пацярпелай дзяўчыны пісаў хадайніцтвы.

«Аднак яны, відаць, ня ўпісваліся ў стройную карціну ўсеагульнага абурэньня так бы мовіць галоўнымі тэрарыстамі. Праўдападобна суд раздражняла гэта… Я думаю, што валодаючы невялікай, але сур'ёзнай інфармацыяй, ён перашкаджаў і палохаў зацікаўленыя органы і зь ім неабходна было нешта тэрмінова рабіць», — лічыць Інэса, камэнтуючы арышт і маючы адбыцца судовы працэс над бацькам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG