Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцыялісты вядомага і ў Беларусі брытанскага PR-агенцтва Bell Pottinger Group, якім кіруе лорд Тымаці Бэл, хваляцца, што ў іх ёсьць магчымасьці лабіяваць інтарэсы сваіх кліентаў на самым высокім узроўні, уключна з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэйвідам Кэмэранам і міністрам замежных справаў Ўільямам Гэйгам.

Сёньняшняе выданьне The Independent апублікавала артыкул пра расьсьледаваньне «цёмнага мастацтва», якое лорд Бэл выкарыстоўвае дзеля стварэньня станоўчага іміджу ды нэўтралізацыі непрыхільнага асьвятленьня ў СМІ для палітыкаў, якія такой дапамогі патрабуюць.

Досьлед правялі журналісты Бюро журналісцкіх расьсьледаваньняў зь Лёндану, якія перад кампаніяй лорда Бэла прыкінуліся пасярэднікамі, зацікаўленымі ў паляпшэньні іміджу Ўзьбекістану і яе лідэра, прэзыдэнта Іслама Карымава.

Фіктыўныя пасярэднікі выслалі сваю прапанову ў 10 PR-агенцтваў у Лёндане. Фірма лорда Бэла была адной зь пяці, якія клюнулі на прынаду і выказалі ахвоту супрацоўнічаць. Кампанія Bell Pottinger Group адначасова паведаміла, што паляпшэньне іміджу Ўзьбекістану будзе каштаваць ня менш чым 1 мільён фунтаў стэрлінгаў (1,6 мільёна даляраў).

Журналісты наведалі офісы Bell Pottinger Group у чэрвені і ліпені сёлета, дзе ўпотай запісалі сьцьвярджэньні мэнэджэраў кампаніі, якія між іншым хваліліся, што маюць доступ да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, яго
Мэнэджэры кампаніі лорда Бэла гаварылі адкрыта зь фіктыўнымі пасярэднікамі таксама пра сваю працу пры «адмываньні рэпутацый» іншых сумнеўных рэжымаў, прыкладам, у Шры Ланцы і Беларусі.

міністраў і дарадцаў. У доказ эфэктыўнасьці свайго лабіяваньня людзі лорда Бэла падалі прыклад скаргі аднае брытанскае фірмы на парушэньні яе правоў ў Кітаі. Паводле кампаніі Bell Pottinger Group, на працягу ўсяго адных сутак ёй удалося перадаць гэтую скаргу прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі, які ў сваю чаргу паведаміў аб ёй прэм’ер-міністру Кітаю падчас сустрэчы зь ім у Лёндане ў чэрвені сёлета.

Мэнэджэры кампаніі лорда Бэла гаварылі адкрыта зь фіктыўнымі пасярэднікамі таксама пра сваю працу пры «адмываньні рэпутацый» іншых сумнеўных рэжымаў, прыкладам, у Шры Ланцы і Беларусі, паведамляе Independent.

Сярод іншых магчымасьцяў свайго «цёмнага мастацтва» кампанія Bell Pottinger Group назвала стварэньне блогаў са станоўчай інфармацыяй, якія будуць выглядаць як зусім аб’ектыўныя і незалежная ды, дзякуючы выкарыстаньню папулярных ключавых словаў, зьяўляцца высока ў рэйтынгу пошукавай сыстэмы Google.

«Некаторыя з нашых урадавых кліентаў мелі сур’ёзныя праблемы з рэпутацыяй» — падае Independent словы Тымаці Колінза, аднаго з мэнэджэраў Bell Pottinger Group.

Але Колінз адначасова папярэдзіў сваіх меркаваных узьбецкіх кліентаў,
Усё, што мы тут рэкамэндуем, абумоўліваецца згодай ураду правесьці зьмены.

што краіна, калі яна хоча разьлічваць на дапамогу кампаніі лорда Бэла, павінна зрабіць сапраўдныя крокі ў бок рэформаў. «Усё, што мы тут рэкамэндуем, абумоўліваецца згодай ураду правесьці зьмены. Гэта апраўдвае той факт, чаму PR-кампанія бярэцца прадстаўляць краіну, зь якой людзі раней не хацелі гаварыць», — сказаў ён.

Кампанія Bell Pottinger Group мела гадавы кантракт зь беларускімі ўладамі ў 2008-2009 гг. Кошт кантракту не паведамляўся. За час працы ў Беларусі кампанія дамаглася публікацыі інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі ў некаторых вядучых эўрапейскіх выданьнях, прыкладам, у брытанскай газэце Financial Times і нямецкай Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Прэсавая служба брытанскага ўраду адрэагавала сёньня на цьверджаньні прадстаўнікоў Bell Pottinger Group аб іх уплыве на афіцыны Лёндан, заявіўшы, што гэтыя выказваньні «папросту непраўдзівыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG