Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» 6 сьнежня а 10:30 заключыў дамову з Палацам культуры Менскага трактарнага заводу на правядзеньне Ўстаноўчага зьезду партыі 17 сьнежня. Пра гэта паведаміла прэсавая служба БХД.

«Такім чынам, мы ўжо амаль на ўсе 100% маем памяшканьне для зьезду», — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Партыя БХД, пачынаючы з 2009 году, ужо тройчы праводзіла ўстаноўчыя зьезды і падавала рэгістрацыйныя дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі, але да гэтага часу дзяржаўную рэгістрацыю так і не атрымала.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG