Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску хочуць адзначыць угодкі Плошчы


Плошча. Менск, 20.12.2010

Плошча. Менск, 20.12.2010

Мясцовыя актывісты падалі ў гарвыканкамы заяўку на правядзеньне 19 сьнежня вулічнага шэсьця па цэнтры гораду і сходу жыхароў Віцебску на плошчы Свабоды.

Паводле каардынатара руху “За свабоду” Хрыстафора Жаляпава, мэта акцыяў — гэта дэманстрацыя салідарнасьці з асуджанымі за ўдзел у мірнай акцыі 19 сьнежня 2010 году ў Менску, а таксама патрабаваньне іх неадкладнага вызваленьня.

Заяву на правядзеньне акцыяў, акрамя Хрыстафора Жаляпава, падпісалі таксама Аляксей Гаўруцікаў, давераная асоба Мікалая Статкевіча, і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.

“Фармат акцыяў унікальны для Віцебску: шэсьце мае распачацца ў адным раёне гораду, а сход — у іншым. Таму заяўку мы даслалі ў гарвыканкам, а не ў раённую адміністрацыю. Да заяўкі прыклалі і дамовы са службамі ЖКГ, медыкамі і міліцыяй, як таго патрабуе Закон аб масавых мерапрыемствах. Пакуль гэтая дамовы ня ўзгодненыя, але адпаведныя структуры мусяць іх падпісаць у адпаведнасьці з законам № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Раней кіраўніцтва гэтых службаў ухілялася ад падпісаньня дамоваў, пакуль няма згоды мясцовых уладаў на саму акцыю. Аднак паводле новага закону аб масавых мерапрыемствах, яны абавязаны даць нам адказ не чакаючы рашэньня выканкаму”, — патлумачыў Аляксей Гаўруцікаў.

Шэсьце актывісты плянуюць правесьці ад месца збору — пляцоўкі каля культурна-дзелавога цэнтру “Марка-Сіці” да плошчы Свабоды, дзе з 17-й да 18-й гадзін заплянаваны сход.
XS
SM
MD
LG