Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падаткавая патрабуе дэклярацыяў ад Анатоля Лябедзькі


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Паведамленьні аб прадстаўленьні падатковых дэклярацыі прыйшлі таксама жонцы і сыну Анатоля Лябедзькі.

"Падаплёка гэтага відавочная. Я не дзялю дзяржаўныя фонды, не раздаю ліцэнзіі, не вылучаю зямлю, не кірую бюджэтнымі рэсурсамі! Гэта робяць іншыя! Тыя, на якіх не зьвяртаюць увагі ні падатковая інспэкцыя, ні службы кантролю, ні КДБ. І як вынік краіна апусьцілася на 142-е месца па ўзроўні карупцыі. Замест таго, каб рэальна займацца барацьбой з карупцыяй, расьцягваньнем па кішэнях дзяржаўных сродкаў, улада прэсуе сваіх палітычных апанэнтаў і членаў іх сем’яў",— цытуе Анатоля Лябедзьку прэсавая служба АГП.
XS
SM
MD
LG