Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паляваньне на нацболаў


З раніцы 6 сьнежня супрацоўнікі міліцыі пачалі шукаць маладых людзей, якія маглі б быць датычныя да акцыі ля будынку Белтэлерадыёкампаніі 3 сьнежня.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар "Вясна", дома затрыманы Уладзіслаў Лобаў, якога адвезьлі ў Першамайскі РУУС Менска. Высьвятляюцца прозьвішчы іншых затрыманых.

3 сьнежня маладыя людзі ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў запэцкалі парадны ўваход Белтэлерадыёкампаніі, разьмешчаны на вуліцы Макаёнка ў Менску, макаронамі і раскідалі ўлёткі.

Ва ўлётках нагадваецца, што "найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманьне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленнага асьвятленьня аб’ектыўнай рэальнасьці" і ўтрымліваецца заклік:
“Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю пра аб’ектыўную рэальнасьць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG