Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб застацца ва ўладзе, Лукашэнка ахвяруе незалежнасьцю Беларусі»


У старой Вільні праходзіць форум грамадзянскай супольнасьці АБСЭ
У старой Вільні праходзіць форум грамадзянскай супольнасьці АБСЭ
5 сьнежня на форуме грамадзянскай супольнасьці АБСЭ ў Вільні галоўнай тэмай было патаптаньне правоў чалавека ў Беларусі. Выступоўцы казалі пра пагрозу незалежнасьці краіны і зьняволеньне праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

У прыватнасьці кіраўнік арганізацыі Freedom House Дэйвід Крэймэр заявіў:

​«Я мяркую, што для ЗША і ЭЗ вельмі важна рабіць дадатковыя крокі ва ўжываньні эканамічных санкцыяў і рабіць гэта як мага хутчэй. Перад тым, як Лукашэнка прадасьць краіну Расеі... Мы бачым, што дзеля таго, каб застацца ва ўладзе, Лукашэнка ахвяруе незалежнасьцю краіны».

Дэйвід Крэймэр
Дэйвід Крэймэр
Кіраўнік Freedom House выказаў шкадаваньне, што Расея вырашыла падтрымаць рэжым Лукашэнкі: «10 млрд. даляраў на фіктыўную АЭС, мільярды даляраў энэргетычных субсыдый, пазык. На жаль, гэта крок назад, бо, на маю думку, Лукашэнка з узьнікненьнем эканамічнага крызысу апынуўся на тонкім лёдзе, які сам і стварыў».

На думку Крэймэра, ціск і санкцыі – адзіны спосаб супрацоўніцтва, які зразумелы Лукашэнку: «Мы павінны зразумець, што ён больш ня можа вярнуць сваё добрае імя, ён не павядзе Беларусь у дэмакратычную будучыню. Ён перашкода для Беларусі на шляху яе станаўленьня як чальца эўрапейскай сям'і. Патрабаваньне абсалютнага і безумоўнага вызваленьня палітвязьняў – неабходная ўмова перад любымі размовамі, зьвязанымі зь Беларусьсю».

Кіраўнік FH прызнаў, што з пашырэньнем эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі могуць пацярпець і простыя грамадзяне гэтай краіны: «У пэўны момант гэтыя санкцыі павінны адбіцца і на простых беларусах для таго, каб ціск зьявіўся і зьнізу. Аднак асноўная мэта гэтых санкцыяў – ня простыя жыхары Беларусі».

У той жа час Крамер падкрэсьліў важнасьць публічнай дыпляматыі, паколькі ўзьнікае небясьпека, што Беларусь расчаруецца ў Захадзе, калі асабіста адчуе ўзьдзеяньне эканамічных санкцыяў.

«Рызыка ёсьць заўсёды. Таму вельмі важна, каб палітыка санкцыяў суправаджалася публічнай дыпляматыяй, якая паясьняла б, што гэтыя санкцыі накіраваныя на рэжым. Мы ведаем, што наступствы могуць адчуць людзі Беларусі, але гэта не асноўнае ўзьдзеяньне, на якое мы спадзяемся», – падкрэсьліў Крэймэр.

Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG