Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Халіп пра указ аб падтрымцы кінематографа: «Гэта гарадулінскія пражэкты»


Уладзімер Халіп
Уладзімер Халіп
Аляксандар Лукашэнка 5 сьнежня падпісаў указ № 567 «Аб захадах па дзяржаўнай падтрымцы і стымуляваньню разьвіцьця кінематаграфіі».

У мэтах стымуляваньня прытоку інвэстыцыяў у кінавытворчасць з улікам замежнага вопыту прадугледжваецца пераход ад поўнага да частковага (да 70% ад кошту кінастужкі) бюджэтнаму фінансаваньню здымак фільмаў па сацыяльна-творчай замове. Астатнюю суму будзе укладаць прадусар за кошт уласных сродкаў, крэдытаў альбо спонсарскай дапамогі.

Чалавек, які зараз кіруе дзяржавай, перакананы, што ён ведае ўсё. Учора даваў парады, што рабіць з жывёлагадоўчымі фэрмамі, сёньня — як рэфармаваць кіно
Бюджэтныя сродкі будуць выдаткоўвацца толькі на конкурснай падставе. Абавязковай умовай атрыманьня дзяржпадтрымкі стануць выкананьне ўсіх прац на тэрыторыі Беларусі, а таксама ўключэньне ў склад здымачнай групы ня менш 70% грамадзянаў краіны.

На вытворчасьць фільмаў у межах сацыяльна-творчых замоваў будуць прадастаўляцца крэдыты на выгодных умовах. Вытворцам буйнабюджэтных фільмаў, якія прагледзелі 80 тысяч кінагледачоў, будзе кампэнсавацца 50% прыдусарскіх рызык.

Кінасцэнарыст Уладзімер Халіп такім чынам пракамэнтаваў указ:

«Ніякія прадусары, ніякія грошы ў кінематограф ня пойдуць. Чалавек, які зараз кіруе дзяржавай, перакананы, што ён ведае ўсё. Учора даваў парады, што рабіць з жывёлагадоўчымі фэрмамі, сёньня — як рэфармаваць кіно. Ён ужо рабіў геніяльныя, глыбакадумныя захады па выратаваньні кінастудыі, ставіў задачы зрабіць супэр-блякбастэры, якія будуць глядзець ва ўсім сьвеце, і якія будуць больш папулярныя за галівудзкія. І што з гэтага атрымалася? Абсалютны нуль... Тое самае атрымаецца і з гэтымі ягонымі пражэктамі. Гэта пражэкты. Калісьці ў вялікага рускага драматурга Астроўскага быў прыдуманы такі пэрсанаж — Гарадулін. Ён увесь час штосьці прыдумваў. І гэта тыя ж самыя гарадулінскія пражэкты. Нічога не атрымаецца з такім падыходам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG