Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Менскай вобласьці патрабуе забараніць пладова-ягадныя віны


Забараніць продаж нізкаякасных пладова-ягадных вінаў у раёнах з павышаным узроўнем злачыннасьці — такую ідэю вылучыла пракуратура Менскай вобласьці, грунтуючыся на выніках экспэрымэнту па такой забароне ў Слуцкім раёне.

Пракурор Менскай вобласьці Аляксандар Архіпаў на паседжаньні Менскага аблвыканкаму адзначыў, што за даволі непрацяглы пэрыяд дзеяньня забароны «чарнілаў» (з сакавіка) у Слуцкім раёне за апошнія 5 гадоў удалося выправіць нэгатыўную сытуацыю і дамагчыся зьмяншэньня колькасьці злачынстваў, зьдзейсьненых у стане алькагольнага ап’яненьня, паведамляе БелТА.

Пракуратура Менскай вобласьці лічыць, што неабходна ўкараніць такія забароны і на тэрыторыі іншых раёнаў, дзе адзначаецца ўстойлівае павелічэньне колькасьці злачынстваў, зьдзейсьненых п’янымі (сярод іх Бярэзінскі, Лагойскі, Менскі і Маладзечанскі раёны).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG