Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску забаранілі яшчэ адзін пікет


Акцыя ў Дзень правоў чалавека, 2010. Ілюстрацыйнае фота

Акцыя ў Дзень правоў чалавека, 2010. Ілюстрацыйнае фота

Усяго двое пікетоўцаў зьбіраліся адзначыць угодкі падпісаньня «Усеагульнай дэклярацыі Правоў чалавека» і запрасіць землякоў да ўдзелу ў ініцыятыўнай групе былога кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса, які прапануе ўнесьці зьмены ў выбарчае заканадаўтва. Але ў адміністрацыі Чыгуначнага раёну адмовілі.

Прычына адмовы — адсутнасьць дамоваў на ахову парадку, мэдычнае абслугоўваньне і ўборку пасьля мерапрыемства, якое меркавалі правесьці 10 сьнежня ўсяго два чалавекі. Тым ня менш, раённая адміністрацыя палічыла неабходным і наяўнасьць міліцэйскай аховы, і дзяжурства хуткай дапамогі, і «працоўны дэсант» работнікаў ЖКГ.

Адмову падпісаў нядаўна прызначаны старшыня адміністрацыі Чыгуначнага раёну Юры Панфілаў. Гэта быў першы зварот да яго ад віцебскіх апазыцыйных актывістаў. Ягоны папярэднік на гэтай пасадзе, Юры Маскалёў, цягам 2011 году не задаволіў ніводнай з васьмі заявак ад прадстаўнікоў розных грамадзкіх аб’яднаньняў, партый і рухаў , пададзеных на правядзеньне масавых акцый.
XS
SM
MD
LG