Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Грызлоў, сьпікер Дзярждумы Расеі, старшыня Вышэйшай рады партыі «Единая Россия»:

«Единая Россия» перамагла».

Дзьмітры Мядзьведзеў, прэзыдэнт Расеі, першы нумар у выбарчым сьпісе партыі «Единая Россия»:

«Партыя па сутнасьці прадстаўляе 50% нашага насельніцтва, канчатковыя лічбы будуць вызначаныя. І ў той жа час гэта вынікі рэальнай дэмакратыі ў дзеяньні, хто б што пра гэта ні казаў. „Единая Россия“ атрымала дакладна тое, што яна мае, ня больш і ня менш, у гэтым сэнсе гэта сумленныя, справядлівыя, дэмакратычныя выбары».

Уладзімер Пуцін, прэм’ер-міністар Расеі, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі «Единая Россия»:

«На „Единой России“ ляжыць асаблівая адказнасьць за гэты складаны пэрыяд, за памылкі і за посьпехі. Але нягледзячы на гэтыя складанасьці і на адказнасьць, якая ляжала і ляжыць на партыі, нашы выбаршчыкі захавалі за ёй моц вядучай палітычнай партыі ў краіне».

Генадзь Зюганаў, кіраўнік Камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі:

«Грамадзяне краіны адвярнуліся ад курсу, які праводзіла партыя ўлады. Нягледзячы на спробы зламаць грамадзкую думку, краіна адмовілася падтрымліваць „Единую Россию“ і, фактычна, яны церпяць паразу амаль ва ўсіх гарадах краіны».



Сяргей Міронаў, старшыня партыі «Cправедливая Россия»:

«Тое, што наша партыя ўпэўнена праходзіць у Думу — мяркую сёньня гэта ні ў кога не выклікае сумневаў. Гледзячы па ўсім, „Единая Россия“ не набірае 50% і менавіта ў гэтым праявілася 4 сьнежня воля грамадзян Расейскай Фэдэрацыі. Палітычны расклад у Дзярждуме новага скліканьня будзе зусім іншы, чым ў папярэднім».

Уладзімер Жырыноўскі, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі:

«Калі правесьці выбары сумленна, шанцы на перамогу ёсьць у трох партый — ЛДПР, КПРФ і магчыма „Единой России“. Адсоткаў 30 за яе могуць прагаласаваць. Мы чакаем пераможнай інфармацыі а 10.00, калі нам паведамяць, што ЛДПР заняла першае ці другое месца».
XS
SM
MD
LG