Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў: "У беларуска-расейскіх дачыненьнях прынцыпова нічога не зьменіцца"


Андрэй Фёдараў

Андрэй Фёдараў

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў зьвяртае ўвагу на тое, што "Адзіная Расея" ўжо ня будзе мець у новай Думе канстытуцыйнай бальшыні:

"Гэта сьведчыць аб незадаволенасьці грамадзянаў Расеі тым, што адбываецца ў іх краіне. Партыя "Адзіная Расея" і нясе адказнасьць за гэта, паколькі мела канстытуцыйную бальшыню ў папярэднім парлямэнце. І цяпер ёй будзе цяжэй праводзіць свае ідэі ў жыцьцё. Адначасова гэта ўдар і па кіраўніцтву — і па Мядзьведзеву, і па Пуціну. Таму, можна спадзявацца, што пэўныя зьмены у расейскай палітыцы адбудуцца.

Я думаю, што ў беларуска-расейскіх дачыненьнях прынцыпова нічога не зьменіцца. Таму што ўсе чатыры партыі, якія зноў прайшлі ў Думу, у гэтай сфэры займаюць прыкладна аднолькавыя пазыцыі".
XS
SM
MD
LG