Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: "Зьнешняя палітыка Расеі вызначаецца не ў Думе, а ў Крамлі"


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ўпэўнены: вынікі думскіх выбараў у Расеі ніякім чынам не паўплываюць на беларуска-расейскія дачыненьні:

«Справа ў тым, што Дума не зьяўляецца тым цэнтрам, дзе выпрацоўваецца зьнешняя палітыка. Гэта — прэрагатыва Крамля. А Дума толькі агучвае тыя ці іншыя пасланьні да Лукашэнкі, да Беларусі, якія выпрацоўваюць усё ж такі ў Крамлі.

Разам з тым зьявілася пэўная інтрыга ўнутрыпалітычных працэсаў у Расеі. І, я думаю, гэта кампанія зробіць свой адбітак на прэзыдэнцкую кампанію, якая ўжо пачалася ў Расеі. І гэты расклад сьведчыць пра тое, што беларуская тэма там так ці інакш будзе прысутнічаць. І ў Пуціна, які выступіць, як зьбіральнік зямель, і ў таго ж Зюганава, які традыцыйна настальгуе па савецкіх часах».
XS
SM
MD
LG