Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяра выбуху ў мэтро: «Мой бацька раздражняў суд»


Аляксандар Круты

Аляксандар Круты

6 сьнежня ў Менску адбудзецца суд над прадпрымальнікам Аляксандрам Крутым, якога абвінавачваюць у хуліганстве. Круты чакае суду ў Жодзінскай турме. Напярэдадні экспэрты Цэнтру псыхічнага здароўя прызналі яго вар'ятам.

Пастанова аб арышце менскага прадпрымальніка была зачытаная 22 верасьня ў Менскім Палацы правасудзьдзя старшынём судовага працэсу аб тэракце ў менскім мэтро Аляксандрам Федарцовым. На пачатковым этапе судовых паседжаньняў над Канавалавым-Кавалёвым Аляксандар Круты прадстаўляў інтарэсы сваёй пацярпелай ад выбуху дачкі Інэсы і браў актыўны ўдзел у спрэчках.

Як паведаміла інфармацыйна асьветная ўстанова «Плятформы» Інэса Крутая, падчас дазволенага бацьку азнаямленьня са справай меркаваных тэрарыстаў (на прагляд матэрыялаў у 565 тамах Аляксандру далі 7 дзён замест 30 законных), ён выявіў шэраг недакладнасьцяў у працы сьледзтва.

Як кажа Інэса, найбольш уразіла бацьку ў судовых матэрыялах тое, што першы ператрус у кватэры Ўладзіслава Кавалёва ў ноч з 12-га на 13 красавіка праводзіўся бяз санкцыі пракурора. У справе гэтая паперка проста адсутнічала.

Таксама бацьку зьдзівіла, што ў кватэры было нібыта знойдзенае нейкае колца, падобнае на чэку ад гранаты.

«Дзіўна было тое, – кажа Інэса, – што ўсе астатнія «вещдоки» былі акуратна спакаваныя з указаньнем і здымкамі іх дакладнага месцазнаходжаньня, што да колца, то ўказвалася, што яно было знойдзенае «дзесьці» ў кватэры».

Таксама было дзіўна чуць пра нейкую чорную сумку, якая знаходзілася на кухні, і пра якую ў пратаколе ўзгадана мімаходзь, хоць яна цалкам магла быць той торбай, зь якой Канавалаў нібыта накіраваўся на выбух у мэтро.

Яшчэ бацька распавядаў дачцэ пра сумнеўныя відэазапісы выбуху. Ён лічыў, што некаторыя фрагмэнты відэазапісу былі груба выразаныя і рабіў здагадкі, што людзі, якія відавочна суправаджалі выканаўцу тэракту, старанна замоўчваліся сьледзтвам…

У Аляксандра Крутога было яшчэ шмат іншых пытаньняў, якія яму нават не далі задаць падчас судовых пасяджэньняў. На падставе сваіх сумневаў бацька пацярпелай дзяўчыны пісаў хадайніцтвы.

«Аднак яны, відаць, ня ўпісваліся ў стройную карціну ўсеагульнага абурэньня так бы мовіць галоўнымі тэрарыстамі. Праўдападобна суд раздражняла гэта… Я думаю, што валодаючы невялікай, але сур'ёзнай інфармацыяй, ён перашкаджаў і палохаў зацікаўленыя органы і зь ім неабходна было нешта тэрмінова рабіць», – лічыць Інэса, камэнтуючы арышт і маючы адбыцца судовы працэс над бацькам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG