Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто верыць у афіцыйную вэрсію тэракту ў менскім мэтро?


У верасьні 2011 году Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) правёў у Беларусі апытаньне, у якім апроч іншага задавалася пытаньне аб справе тэракту ў менскім мэтро.

Было апытана 1503 чалавекі, гранічная памылка рэпрэзэнтатыўнасьці 3%. Працэс у справе тэракту ў мэтро на Зьмітром Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым пачаўся 15 верасьня, гэта значыць, падчас правядзеньня апытаньня.

Нядаўна ў суд была перададзеная справа аб выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 г. Паводле сьледзтва, злачынства было зроблена тэрарыстам-адзіночкай і яго памагатым, за якімі ніхто не стаяў. Ці верыце Вы ў гэтую вэрсію? (у %)


НІСЭПД прадставіў Радыё Свабода дадзеныя аб тым, як адказы на гэтае пытаньне аб афіцыйнай вэрсіі разьмеркаваліся ў верасьнёўскім апытаньні інстытуту ў залежнасьці ад сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык і палітычных і сацыяльна-палітычных поглядаў і установак. Гэтыя разьмеркаваньні прыведзеныя ў наступных дыяграмах.












Фармулёўка пытаньня: «Калі б давялося выбіраць паміж аб'яднаньнем Беларусі з Расеяй і ўступленьнем Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз, што б Вы выбралі?»


Фармулёўка пытаньня: «Ці адчуваеце Вы сябе асабіста пад абаронай закону?»



Фармулёўка пытаньня: «Паводле закону супрацоўнікі праваахоўных органаў пры выкананьні задач па абароне інтарэсаў грамадзян, грамадзтва і дзяржавы ад злачынных замахаў маюць права прымяняць фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі, калі іншымі спосабамі выкананьне гэтых задач не ўяўляецца магчымым. У апошнія гады ці падвяргаліся Вы самі ці Вашы знаёмыя незаконнаму гвалту з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў?»


Фармулёўка пытаньня: «Ад каго Вы больш асьцерагаецеся гвалту – ад злачынцаў або ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў?»)

З дадзеных дыяграмаў, што прыведзеныя вышэй, вынікае, што найбольш моцны чыньнік, які ўплывае на стаўленьне апытаных да афіцыйнай вэрсіі – гэта стаўленьне да незаконнага гвалту з боку праваахоўных органаў. Тыя, хто сам (ці чые знаёмыя) заяўляе, што зьведаў такі гвалт, хто баіцца такога гвалту больш, чым гвалту з боку злачынцаў, у найменшай ступені схільныя верыць у афіцыйную вэрсію, а ў найбольшай ступені падзяляюць меркаваньне, што на лаву падсудных патрапілі невінаватыя людзі.

Другі чыньнік, які таксама моцна вызначае адказы – палітычныя перакананьні: тыя, хто давярае прэзыдэнту і дзяржаўным СМІ, у значна большай ступені схільныя верыць у афіцыйную вэрсію, сярод тых, хто давярае незалежным СМІ і апазыцыі, прыхільнікаў афіцыйнай вэрсіі значна менш, чым у сярэднім сярод апытаных.

Сувязь сацыяльна-дэмаграфічных фактараў зь верай у гэтую вэрсію прыкладна такая ж, як і са стаўленьнем да ўлады: найбольш даюць ёй веры жанчыны, людзі сталага веку, асобы зь нізкай адукацыяй, тыя, хто рэдка карыстаецца інтэрнэтам ці наагул не карыстаецца ім.

Геапалітычны выбар таксама аказвае ўплыў на стаўленьне да віны выключна Канавалава і Кавалёва – прыхільнікі эўрапейскага выбару ў найменшай ступені даюць веры гэтай вэрсіі. Цікава адзначыць, што ў найбольшай ступені вераць у яе ня тыя, хто аддае перавагу аб'яднаньню з Расеяй, а апытаныя, якія адмаўляюцца рабіць выбар паміж РФ і ЭЗ.

Чыньнікі, якія вызначаюць прыхільнасьць да вэрсіі, паводле якой Канавалаў і Кавалёў – выканаўцы замовы, менш вызначаныя: у найбольшай ступені яе падзяляюць тыя, хто давярае апазыцыі, хто выступае за аб'яднаньне Беларусі з Расеяй, і тыя, хто больш за ўсё баіцца злачынцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG